Упершыню ў сёлетнім чвэрцьфінале Заходняй канферэнцыі каманды сустрэліся на «ВТБ Арэне» ў Маскве. Лік у матчы быў адкрыты на 19-й хвіліне — шайбу закінуў форвард зуброў Віталь Пінчук, які пабіў рэкорд Рамана Гарбунова па колькасці ачкоў у плей-оф у форме «Дынама». Адным з асістэнтаў Пінчука стаў галкіпер сталічнага клуба Зак Фукале.
У другім перыядзе каманды абышліся без галоў, а ў сярэдзіне трэцяга адрэзка гульні масквічы адыграліся. Сустрэча перайшла ў авертайм, дзе вікторыю мінчанам прынёс лепшы бамбардзір сезона КХЛ Сэм Энас — 2:1. Наша каманда вядзе ў серыі да чатырох перамог з лікам 3:0.
Два стартавыя матчы супрацьстаяння прайшлі ў Мінску 24 і 26 сакавіка і завяршыліся на карысць «зуброў» (3:1 і 4:1). Чацвёрты паядынак дынамаўскага дэрбі ў панядзелак прыме расійская сталіца. Пачатак гульні — у 19.30.