Беларускія хакеісты ўнеслі ўклад у перамогу далёкаўсходняга «Адмірала» ў матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ супраць СКА, паведамляе БелТА.
Паядынак «маракоў» з «армейцамі» прайшоў ва Уладзівастоку. Ягор Чазганаў вывеў гаспадароў наперад на 9-й хвіліне сустрэчы, а ў пачатку другога перыяду Іван Янчанка падвоіў перавагу. Матч у выніку скончыўся з лікам 4:0 на карысць «Адмірала». Кропку ў гульні кідком у пустыя вароты паставіў казахстанскі галкіпер клуба Мікіта Баяркін, стаўшы шостым варатаром у гісторыі лігі з такім дасягненнем.
Таксама Чазганаў вызначыўся ў гэтым матчы галявой перадачай. У 20 гульнях сезона Ягор набраў 12 (5+7) ачкоў, у актыве Янчанкі 8 (5+3) балаў у 17 паядынках. Каманда з Уладзівастока займае шостае месца ва Усходняй канферэнцыі, пецябруржцы ідуць дзявятымі на Захадзе, на адзін пункт адстаючы ад мінскага «Дынама».