Top.Mail.Ru

Шэньчжэнь выдзеліць 10 мільярдаў юаняў для індустрыі штучнага інтэлекту

Паўднёва-кітайскі мегаполіс Шэньчжэнь, які вядомы як тэхналагічны цэнтр краіны, выдзеліць 10 мільярдаў юаняў на падтрымку развіцця штучнага інтэлекту (ШІ) і робататэхнікі, надаючы асаблівую ўвагу праграмнаму і апаратнаму забеспячэнню, а таксама ўвасобленаму ШІ. Аб гэтым паведамілі мясцовыя ўлады, перадае «Сіньхуа».


Выдзеленыя сродкі з’яўляюцца часткай больш шырокіх намаганняў горада па ўмацаванні сваіх пазіцый у якасці глабальнага цэнтра інавацый у галіне штучнага інтэлекту. Гарадскія ўлады апублікавалі план, абвясціўшы аб дадатковым фінансаванні ў памеры 4,5 млрд. юаняў, якое будзе прыцягнута сёлета. Гэта фінансаванне пакрые да 60 працэнтаў затрат прадпрыемстваў на вылічальныя магутнасці пры мяжы ў 10 млн. юаняў на адно прадпрыемства за кошт ваўчараў і субсідый.

Амбіцыі Шэньчжэня ў галіне штучнага інтэлекту выходзяць далёка за рамкі фінансавай падтрымкі. У 2025 годзе горад плануе пашырыць сваю базу дадаткаў ШІ шляхам распрацоўкі яшчэ 100 сцэнарыяў, арыентаваных на такія сферы як санітарны стан горада, рэагаванне на надзвычайныя сітуацыі і ахову здароўя. Гэта будзе працягам укаранення сцэнарыяў амаль 200 дадаткаў з выкарыстаннем ШІ, якія ўжо дзейнічаюць па ўсім горадзе.

«Шэньчжэнь імкнецца стварыць высока сістэматызаваную, цэласную і заснаваную на супрацоўніцтве інавацыйную экасістэму, паскорыць развіццё цэнтра прамысловых і тэхналагічных інавацый з глабальным уплывам і ператварыцца ў горад інавацый», — адзначыў Чжан Лін, начальнік Упраўлення навукова-тэхналагічных інавацый Шэньчжэня.

Мегаполіс, які ў мінулым быў невялікай рыбацкай вёсачкай у правінцыі Гуандун, ператварыўся ў адзін з самых і інавацыйных гарадоў Кітая, які дынамічна развіваецца. Паводле даных гарадской канцылярыі індустрыі штучнага інтэлекту, тут функцыянуюць больш за 2200 кампаній, што займаюцца ШІ. Існуе шырокая сетка кампаній, якія займаюцца ШІ, якая ахоплівае ўсё — ад інтэлектуальных чыпаў і алгарытмічных платформаў да буйных мадэляў і праграмна-апаратных дадаткаў.

Даныя галіновага даследчага і кансалтынгавага інстытута iResearch сведчаць аб тым, што да 2028 года маштаб індустрыі ШІ ў Кітаі, паводле прагнозаў, дасягне 811 млрд. юаняў, а такія галіны, што развіваюцца, як штучны інтэлект і робататэхніка, гатовыя раскрыць значны рынкавы патэнцыял і магчымасці для развіцця.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю