Шэсць новых пляцовак пасадкі-высадкі пасажыраў абсталяваны побач са школамі ў Гродне і іншых населеных пунктах вобласці, паведамілі БелТА ў прэс-службе УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У межах падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да пачатку навучальнага года Дзяржаўтаінспекцыя правяла ўладкаванне канструктыўных пляцовак пасадкі-высадкі навучэнцаў паблізу трох устаноў адукацыі ў абласным цэнтры. Так, пляцоўка з’явілася паблізу гімназіі № 4 па вул. Рэпіна ў Гродне. Як адзначылі ў ДАІ, ўладкаванне пляцоўкі павысіла прапускную здольнасць вуліцы, а таксама паспрыяла стварэнню камфортных і бяспечных умоў для навучэнцаў і іх бацькоў. Для павышэння прапускной здольнасці, а таксама стварэння камфортных умоў транспартнага абслугоўвання вул. Фурсенка такая пляцоўка добраўпарадкавана таксама паблізу СШ № 35, па вул. Кляновай — паблізу сярэдняй школы № 13.
Як адзначылі ва УДАІ, работа па ўладкаванні канструктыўных пляцовак вядзецца і ў іншых населеных пунктах рэгіёна. Так, новыя аб’екты для пасадкі і высадкі навучэнцаў уладкаваны побач з гімназіяй № 1 і СШ № 14 у Лідзе, Астрынскай СШ у Шчучынскім раёне.