Top.Mail.Ru

Шкода больш за 70 тыс. рублёў. У Барысаўскім раёне работніца пошты пераводзіла сабе грошы прадпрыемства

У Барысаўскім раёне сурацоўніца пошты пераводзіла сабе грошы прадпрыемства, паведамілі БелТА ва УУС Мінскага аблвыканкама.


Супрацоўнікі БЭЗ Барысаўскага РУУС устанавілі крадзеж грашовых сродкаў на адным з паштовых аддзяленняў Барысаўскага раёна. Як высветлілі праваахоўнікі, начальнік аддзялення паштовай сувязі са студзеня па май 2026 года, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі і атрымліваючы грошы ад грамадзян, пераводзіла іх на падкантрольныя карт-рахункі. Атрыманымі сродкамі яна распараджалася на сваё меркаванне.

Усяго за названы перыяд фігурантка выкрала больш за 70 тыс. рублёў.

Следчыя распачалі крымінальную справу за крадзеж у асабліва буйным памеры.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю