Top.Mail.Ru

Школьнік ледзь не перавёў махлярам грошы сваіх бацькоў

У Партызанскае РУУС звярнулася сямейная пара, якая з-за званка тэлефонных ашуканцаў ледзь не страціла свае зберажэнні, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».



Яны паведамілі, што іх 14-гадоваму сыну ў месенджары паступіў званок ад невядомага чалавека, які прадставіўся супрацоўнікам праваахоўных органаў. Той заявіў, што на імя падлетка ашуканцы аформілі крэдыты, таму ў дачыненні да яго будзе ўзбуджана крымінальная справа. А каб гэтага пазбегнуць, неабходна задэклараваць зберажэнні бацькоў, якія маюцца дома, бо ў іншым выпадку яны будуць канфіскаваныя.

Выконваючы інструкцыі зламыснікаў, хлопчык знайшоў дома 900 долараў, пасля чаго адправіўся ў банк, каб абмяняць валюту і перавесці грошы на рахунак, указаны ашуканцамі.

Аднак супрацоўнікі банка праявілі пільнасць, западозрылі нядобрае і адмовіліся праводзіць аперацыю. Вярнуўшыся дадому, падлетак расказаў бацькам аб, што здарылася. Зразумеўшы, што іх сын ледзь не стаў ахвярай махляроў, бацькі хлопчыка адразу ж звярнуліся ў міліцыю.

Распачата крымінальная справа.

Старшы інспектар ДІГС Партызанскага РУУС Ульяна Сакалоўская, нагадвае ў гэтай сувязі, што: супрацоўнікі банкаў, праваахоўных органаў і аператары сувязі не звязваюцца з грамадзянамі праз месенджары, не просяць аб садзейнічанні ў злове злачынцаў, не прапануюць аформіць крэдыты або перавесці грошы. Калі вы атрымалі падобны званок — неадкладна спыніце размову, захавайце даныя таго, хто тэлефанаваў, і тут жа паведаміце ў міліцыю.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю