Дзесяцігадовы школьнік атрымаў траўмы ў выніку ДТЗ у Магілёве. Пра гэта БелТА паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Аварыя адбылася сёння каля 8.00 на скрыжаванні вуліц Крупскай і Бялінскага. 34-гадовая жыхарка горада за рулём аўтамабіля Opel пры павароце налева збіла дзіця, якое перасякала праезную частку на ровары. Хлопчык не спешыўся, як таго патрабуюць правілы. Пацярпелага з траўмамі даставілі ў бальніцу.
У ДАІ нагадалі, што дзецям да 14 гадоў забаронена выязджаць на дарогу без суправаджэння дарослых. Перасякаць праезную частку можна толькі пешшу, ведучы ровар побач. Бацькам неабходна штодня нагадваць дзецям пра захаванне правіл дарожнага руху і кантраляваць іх маршруты.