У гэтым годзе ўступілі ў сілу абноўленыя правілы залічэння для першакласнікаў, паведамляе sb.by.
Перагляд мікрараёнаў
Адной з ключавых змен стаў перагляд мікрараёнаў, замацаваных за адукацыйнымі ўстановамі, удакладнілі ў прэс-службе міністэрства.
- Да 1 красавіка былі вызначаны новыя межы, што дало магчымасць забяспечыць больш раўнамернае размеркаванне навучэнцаў. Ужо з пачатку красавіка на кожным сайце школы з’явіўся спецыяльны раздзел «Арганізацыя прыёму ў 1-я класы», дзе бацькі могуць знайсці ўсю інфармацыю: межы мікрараёна, планаваную колькасць месцаў, графік работы прыёмнай камісіі, кантакты гарачай лініі і пералік дакументаў, неабходных для залічэння.
Для бацькоў, чые дзеці жывуць у замацаваным мікрараёне, прыём дакументаў пачнецца 12 чэрвеня. Трэба падаць заяву, прадаставіць медыцынскую даведку і пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці.
- Тыя, хто не пражывае ў мікрараёне, але хоча запісаць дзіця на вольныя месцы, змогуць прыйсці на прыём да дырэктара школы з 12 чэрвеня па 15 жніўня. Заявы будуць рэгістравацца ў спецыяльным журнале, а інфармацыя аб колькасці пададзеных дакументаў будзе штодня абнаўляцца на сайце школы: да 15:00 — па выніках першай змены прыёму, да 20:30 — па выніках другой.
Прыём дакументаў на вольныя месцы пачнецца 16 жніўня і працягнецца да 28 жніўня.
- Залічэнне будзе праводзіцца ў парадку чаргі, сфарміраванай на аснове заяў, пададзеных падчас асабістага прыёму ў дырэктара.
Загады аб залічэнні ў першыя класы будуць выдадзены да 31 жніўня. Бацькі змогуць быць упэўнены ў тым, што іх дзеці пачнуць навучальны год у абранай школе ці гімназіі.