Top.Mail.Ru

Шкурдай атрымала перамогу на стаметроўцы на спіне на міжнародным турніры ў Мінску

Беларуска Настасся Шкурдай заваявала другое золата дамашняга Кубка мацнейшых спартсменаў па плаванні на кароткай вадзе, паведамляе БелТА.


Наша спартсменка святкавала поспех на стаметроўцы на спіне. У вырашальны заплыў брастаўчанка прабілася з трэцім рэзультатам, а ў фінале дакранулася да борціка першая, паказаўшы час 56,70 сек. Шкурдай на паўсекунды апярэдзіла расіянак Аліну Гайфутдзінаву і Мілану Сцяпанаву. Напярэдадні Настасся была лепшай на дыстанцыі 200 метраў комплексам.

Усяго Кубак мацнейшых спартсменаў па плаванні на кароткай вадзе сабраў у Мінску каля 500 атлетаў з 11 краін. Сярод удзельнікаў — чэмпіёны свету і Еўропы і фіналісты Алімпійскіх гульняў. Спаборніцтвы прадоўжацца па 23 лістапада, у праграме турніру 46 фіналаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю