Top.Mail.Ru
209

Шкурдай і Змушка сталі паўфіналісткамі чэмпіянату свету па плаванні

Беларускія плыўчыхі Анастасія Шкурдай і Аліна Змушка пачалі выступленні на чэмпіянаце свету па водных відах спорту ў Сінгапуры, паведамляе БелТА.



Спаборніцкую праграму панядзелка адкрыла кваліфікацыя на стометроўцы на спіне ў жанчын. Анастасія Шкурдай заняла пятае месца ў сваім папярэднім заплыве, вынік беларускі 1 мін 00,11 сек. у выніковым пратаколе апынуўся 13-м сярод 56 удзельніц. Далей прайшлі 16 лепшых дзяўчат.

На дыстанцыі 100 м брасам Аліна Змушка з часам 1 мін 06,96 сек. фінішавала трэцяй у адборачным заплыве, у агульнай табліцы наша спартсменка закрыла сабой спіс удзельніц наступнай стадыі. Паўфіналы з удзелам беларусак адбудуцца сёння каля трох гадзін дня па мінскім часе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю