Анастасія Шкурдай прынесла беларускай камандзе першае золата міжнароднага турніру па плаванні на кароткай вадзе «Кубак наймацнейшых спартсменаў» у Мінску, паведамляе БелТА.
У стартавы дзень турніру Шкурдай спаборнічала на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем. У фінале брэстчанка паказала вынік 2 мін. 08,11 сек. і атрымала перамогу, на секунду апярэдзіўшы расіянку Яну Шакіраву. Тройку прызёраў замкнула яшчэ адна прадстаўніца Расіі Ірына Звягінцава.
Першы асабісты камплект узнагарод Кубка наймацнейшых быў разыграны на дыстанцыі 1500 м вольным стылем. Другое месца ў фінале заняла наша Алеся Акінчыц, услед за ёй размясцілася яе суайчынніца Ксенія Мастовіч. Лепшы час паказала расіянка Арына Панціна.