Такім меркаваннем з карэспандэнтам zviazda.by падзялілася член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Людміла Сапега.
— Роўна год таму, 25 сакавіка 2025-га, адбылася інаўгурацыя на пасадзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. За два месяцы да гэтага беларусы пераважнай большасцю галасоў — 87,6 % — у чарговы раз аказалі яму давер займаць вышэйшую дзяржаўную пасаду ў краіне, — нагадала сенатар.
Яна падкрэсліла, што інаўгурацыя Прэзідэнта — гэта ўрачысты сімвал усвядомленага выбару беларускага народа на карысць стабільнасці, суверэнітэту і стваральнага развіцця:
— Час пацвердзіў: у асобе нашага Прэзідэнта краіна мае моцнага лідара, для якога дабрабыт кожнага беларуса і інтарэсы Айчыны заўсёды стаяць на першым месцы. За гады кіраўніцтва Аляксандра Рыгоравіча Беларусь здзейсніла якасны рывок наперад. Мы пабудавалі дзяржаву, у цэнтры якой — звычайны чалавек. Развіццё рэгіёнаў, сучасная медыцына, даступная адукацыя і падтрымка шматдзетных сем’яў сталі не проста лозунгамі, а паўсядзённай рэальнасцю. Асабістая ўвага Прэзідэнта да патрэб людзей — ад жыхара аддаленай вёскі да работніка прамысловага гіганта — сфарміравала ўнікальную беларускую мадэль — дзяржава для народа.
Суразмоўніца акцэнтавала ўвагу на тым, што асаблівая, неацэнная заслуга Аляксандра Лукашэнкі — гэта захаванне міру на нашай зямлі:
— Ва ўмовах глабальнай турбулентнасці і знешняга ціску Беларусь застаецца астраўком бяспекі і спакою. Дзякуючы мудрай і цвёрдай палітыцы нашага лідара, мы не далі ўцягнуць сябе ў канфлікты, адстаялі сваё права жыць сваім розумам і па сваіх законах. Прэзідэнт выступае надзейным гарантам захавання нашых традыцыйных каштоўнасцяў і гістарычнай памяці. Абарона інстытута сям’і, павага да працы, вернасць запаветам продкаў і сапраўдны патрыятызм — гэта тыя духоўныя каштоўнасці, якія дазваляюць нам заставацца адзінай і непераможнай нацыяй. Сёння, азіраючыся на пройдзены шлях, мы разумеем: моцны лідар — гэта моцная Беларусь. Мы ўпэўнена глядзім у заўтрашні дзень, ведаючы, што пад кіраўніцтвам нашага Прэзідэнта краіна працягне сваё паступальнае развіццё ў імя міру, працвітання і будучых пакаленняў.