Top.Mail.Ru
220

«Шляхоў узаемадзеяння ў нас нямала». У Іране можа хутка з’явіцца сумесная вытворчасць «Гомсельмаша»

Аб тым, як будуць рэалізоўвацца дамоўленасці і ў чым Беларусь і Іран цікавыя адзін аднаму, прама ў Палацы Незалежнасці спыталі ў профільных міністраў.



Міністр прамысловасці Андрэй Кузняцоў расказаў, што беларуская тэхніка ўжо працуе ў Іране — гэта прадукцыя нашых гігантаў МАЗ, БелАЗ. Мэта — пашырыць прысутнасць прадукцыі МТЗ. «Ужо зроблены крокі ад «Гомсельмаша», у найбліжэйшы час у Іране можа з’явіцца сумесная вытворчасць. У наступным годзе, думаю, ужо будзем паўнавартасна прысутнічаць Міністэрствам прамысловасці», — расказаў міністр. Ён зрабіў акцэнт на тым, што гаворка ідзе найперш аб кааперацыі, узаемавыгадным двухбаковым партнёрстве. «Толькі ўзаемавыгаднае двухбаковае супрацоўніцтва дасць той вынік нашым краінам, якога патрабуюць нашы кіраўнікі», — адзначыў Андрэй Кузняцоў. 

Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік расказаў, што з 2023 года беларускі бок працуе з Іранам у галіне дрэваапрацоўкі. У 2023 годзе 12,5 тысячы метраў кубічных прадукцыі дрэваапрацоўкі было пастаўлена ў Іран. Сёлета па аб’ектыўных прычынах назіраецца невялікае прасяданне, але зацікаўленасць і патэнцыял ёсць. І візіт Прэзідэнта Ірана можа даць новы штуршок. «Іран цікавіць наша пілапрадукцыя. І нам таксама цікава вывучыць іх досвед выкарыстання драўніны, асабліва цвёрдаліставай. Шляхоў узаемадзеяння ў нас нямала. Іран цікавіць досвед беларускіх лесанарыхтовак, мы падыходзім ужо да 70 % па лесанарыхтоўках механізаваным спосабам. Развіццё нашых прамысловых прадпрыемстваў, якія выпускаюць лесанарыхтоўчую тэхніку, таксама для Ірана вельмі актуальнае пытанне», — адзначыў Аляксандр Кулік.

1.jpg

Валерыя СЦЯЦКО


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю