У Белавежскай пушчы стартаваў адкрыты чэмпіянат краіны ў шматдзённай гонцы на шашы сярод мужчын «Тур Беларусі», паведамляе БелТА.
У першы дзень спаборніцтваў адбудзецца 4-кіламетровы пралог, на старт індывідуальнай гонкі выйшлі 56 спартсменаў з Беларусі, Расіі, Узбекістана і Францыі. Найлепшы вынік паказаў 18-гадовы Ілья Слесарэнка, які пераадолеў дыстанцыю за 4 хвіліны і 59 секунд. На адну секунду пераможца апярэдзіў Дзяніса Мазура, тройку найлепшых замкнуў Аляксандр Сычугаў (+0,05 сек).
На першым этапе 13 жніўня веласіпедыстаў чакае 123-кіламетровы групавы маршрут са стартам каля Брэсцкай крэпасці і фінішам у Белавежскай пушчы. Шматдзённая велагонка завершыцца 17 жніўня ў Слоніме.