Top.Mail.Ru

Шпілеўская аб сустрэчы жыхароў Алешак у Гомелі: Гатовы адзець, накарміць, абагрэць і даць магчымасць людзям адчуць сябе ў бяспецы

Як заявіла старшыня ГА «Беларускі саюз жанчын» Вольга Шпілеўская, Беларусь не першы раз становіцца ўдзельніцай важных гуманітарных акцый.



«Гэта асаблівы знак даверу ўсіх дзяржаў менавіта нашай краіне. Бо Беларусь заўсёды была той краінай, дзе няма чужых людзей, няма чужога болю. Калі людзям патрэбна дапамога, яна будзе аказана», — адзначыла старшыня Беларускага саюза жанчын, каментуючы прылёт у Гомель людзей, эвакуіраваных падчас гуманітарнай аперацыі ў прыфрантавым горадзе Алешкі на Херсонскім напрамку. 


Яна звярнула ўвагу, што да сустрэчы ў Гомелі эвакуіраваных людзей у Гомелі загадзя ўсё было гатова. «Мы гатовы былі і апрануць, і накарміць, і абагрэць, і даць магчымасць людзям адчуць сябе ў бяспецы. Напэўна, гэта вельмі важна, што першы глыток мірнага паветра яны зробяць менавіта на нашай зямлі», — сказала Вольга Шпілеўская.


«Вядома, Беларускі саюз жанчын таксама тут, каб падтрымаць людзей маральна, каб яны адчулі нашу цеплыню — цеплыню беларусаў. Бо мы заўсёды пра мір. Кіраўнік нашай дзяржавы гаворыць: мы не ваякі. І мы сапраўды не ваякі — мы тыя людзі, якія імкнуцца зрабіць усё магчымае, каб мір наступіў на ўсёй зямлі, на ўсёй планеце. Мы сёння паўнапраўныя ўдзельнікі мірнага працэсу, мірнага ўрэгулявання. На нашай зямлі ўкраінцы і расіяне паціскаюць адно аднаму рукі. І гэта таксама немалаважны знак», — падкрэсліла старшыня ГА «Беларускі саюз жанчын».


«Упэўнена, што кожны тут атрымае і цяпло, і клопат і сапраўды адчуе, што такое мірнае неба над галавой», — заключыла Вольга Шпілеўская.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю