Кіраўнік БСЖ адзначыла, што шэсце па праспекце са сцягам стала ўжо традыцыяй. «Гэта наша грамадзянская салідарнасць. Усе гэта робяць з задавальненнем. Вельмі важна, каб мы ведалі і разумелі, што такое наш герб, сцяг, гімн. Важна, каб нашы дзеці таксама гэта выразна разумелі, пачынаючы з дзіцячых садкоў. Бо дзяржсімвалы-гэта тое, што адрознівае нас як нацыю», — сказала Вольга Шпілеўская.
Паводле яе слоў, у Год беларускай жанчыны ў шэсці прыняло ўдзел шмат жанчын. «Сёння тут шмат жанчын, таксама шмат і мужчын, і моладзі. Галоўнае — што ўсе прыходзяць у адзіным парыве. Калі столькі народа збіраецца разам для таго, каб выказаць даніну павагі дзяржаўнаму сімвалу — сцягу, для таго, каб пранесці яго па праспекце сталіцы, для нас гэта гонар», — дадала старшыня БСЖ.