Top.Mail.Ru
166

«Белавія» запусціла новы рэйс з Мінска на Шры-Ланку

Палёт адкрывае новыя магчымасці для падарожжаў і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Азіяй.


З мінскага аэрапорта ў ноч з 27 на 28 кастрычніка ўзняўся ў неба самалёт Airbus, які накіраваўся ў Маталу. Гэта першы прамы рэйс на Шры-Ланку ў гісторыі беларускай авіякампаніі — крок, што стаў значнай падзеяй для ўсёй галіны. 

Святочную атмасферу ў зале вылету стварылі ўсходнія мелодыі і нацыянальныя матывы. Падарожнікі атрымалі памятныя падарункі, а сам вылет сабраў прадстаўнікоў МЗС, Нацыянальнага аэрапорта і дыпламатычнага корпуса. Падкрэслівалася, што адкрыццё новага маршруту сімвалізуе сяброўства паміж дзвюма краінамі, якія адзначаюць 25 гадоў дыпламатычных адносін.

Як адзначыў генеральны дырэктар «Белавіі» Ігар Чаргінец, рэйс на Шры-Ланку пашырыць геаграфію палётаў, дасць турыстам новыя магчымасці і паспрыяе развіццю дзелавых кантактаў паміж краінамі.

Новы напрамак стаў ужо трэцім дальнемагістральным маршрутам, які адкрыла «Белавія» ў гэтым годзе — пасля палётаў у Санью (Кітай) і на Фукуок (В’етнам).

Міхаіл Данілковіч

Чытайце таксама: «Белавія» са студзеня запускае прамыя рэйсы ў Тайланд

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю