Беларускія спартсмены заваявалі 15 медалёў чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы 2026 года сярод юніёраў да 20 гадоў і моладзі да 23 гадоў, паведамляе БелТА.
Кантынентальны форум другі год запар прымаў албанскі Дурэс. Апошнім з нашых штангістаў на памост выходзіў Роберт Куроўскі (U23), які спаборнічаў у вазе звыш 110 кг. Беларус выйграў малое золата ў рыўку з вынікам 183 кг і малую бронзу ў штуршку з падыходам на 220 кг. У агульнай табліцы па суме Куроўскі замкнуў топ-3, вышэй размясціліся двое атлетаў з Расіі.
З Албаніі наша каманда павязе 15 медалёў (8-3-4), пяцёра беларусаў сталі прызёрамі ў алімпійскім дваябор’і, яшчэ дзесяць узнагарод былі здабыты ў асобных практыкаваннях. Званне абсалютнай чэмпіёнкі Еўропы сярод юніёрак да 20 гадоў заваявала Яўгенія Ільіна (да 57 кг), дзве залатыя ўзнагароды ўзяла Вольга Галынская (U20, да 61 кг).
Поўны камплект медалёў сабрала Алена Бондзікава (U23, звыш 83 кг), двухразовым прызёрам стаў Ігнацій Паўлюкавец (U23, да 95 кг). Таксама на подыум паднімаліся Арцём Рагажынскі (U20, звыш 110 кг, золата ў рыўку) і Андрэй Балбышаў (U23, да 85 кг, серабро ў рыўку). Усяго на турніры выступілі амаль 400 цяжкаатлетаў з 38 краін, Беларусь прадставілі дваццаць штангістаў.