Беларуска Алена Бондарава стала сярэбраным прызёрам міжнароднага турніру па цяжкай атлетыцы «Кубак наймацнейшых спартсменаў» у Маскве, паведамляе БелТА.
28 чэрвеня беларуска спаборнічала ў вагавой катэгорыі звыш 81 кг. У рыўку Бондарава справілася з вагой у 95 і 100 кг, але падыход на 105 кг апынуўся няўдалым. У штуршку Алена з другой спробы ўзяла 110 кг, пасля чаго падняла 116 кг. Вынік нашай спартсменкі ў дваябор’і склаў 216 кг і прынёс ёй другое месца сярод васьмі удзельніц.
Перамогу з сумай 226 кг атрымала Марыя Белазёрава з Расіі, тройку замкнула яе суайчынніца Вікторыя Арлова (216 кг), якая саступіла Бондаравай па дадатковых паказчыках. Яшчэ адна беларуска Кацярына Ляшчук стала сёмай (198 кг). Праграму Кубка наймацнейшых спартсменаў у Маскве завершыць турнір у вазе звыш 102 кг у мужчын.