Top.Mail.Ru

Штангістка Кацянёва перамагла на Кубку ШАС у Маскве

Беларуская штангістка Юлія Кацянёва заваявала залатую ўзнагароду Адкрытага Кубка ШАС па цяжкай атлетыцы ў Маскве, паведамляе БелТА.


Прадстаўніца Беларусі перамагла ў катэгорыі да 53 кг. У рыўку Кацянёва паказала рэзультат 83 кг і ішла другой следам за Людзіяй Мантэра Рамас з Кубы. У штуршку Юлія падняла штангу вагой 100 кг, дзякуючы чаму абышла кубінку па суме дваябор’я (183 кг супраць 179 кг). Тройку замкнула расіянка Ксенія Старасціна (160 кг).

На п’едэстал па выніках спаборніцтваў у катэгорыі да 65 кг падняліся два беларусы: Кірыл Вінікаў заваяваў сярэбраную ўзнагароду (253 кг), Аляксандр Моцькін — бронзавую ўзнагароду (230 кг). Першае месца заняў кубінец Кальдэрон Лазара (264 кг). У дзяўчат у вазе да 49 кг тройку замкнула наша Варвара Барадзінава (156 кг), залатая ўзнагарода дасталася Рушаніі Камзінай з Узбекістана (164 кг).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю