На сустрэчы са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігарам Сергяенка калектыў Лукомльскай ГРЭС абмеркаваў надзённыя пытанні, перадае БелТА.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў нацэліў работнікаў ГРЭС на адкрыты дыялог. Ён расказаў аб бягучай грамадска-палітычнай абстаноўцы ў нашай краіне і выкліках звонку, з якімі даводзіцца сутыкацца ў апошні час. Ён нагадаў, што ўчора адбылося адной з найважнейшых падзей у рэспубліцы – інаўгурацыя Прэзідэнта. Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз абазначыў ключавыя напрамкі ў развіцці Беларусі — гэта падтрымка сем’яў, развіццё рэгіёнаў, умацаванне эканомікі, міжнароднае супрацоўніцтва. Ігар Сергяенка таксама падкрэсліў, што работаа з насельніцтвам з’яўляецца адной з найважнейшых функцый дзейнасці дэпутацкага корпуса, таму падобныя сустрэчы з працоўнымі калектывамі адбываюцца рэгулярна.
Работнікі ГРЭС цікавіліся будучыняй свайго прадпрыемства-што будзе з калектывам, калі ў поўную моц заработае Беларуская АЭС, задавалі пытанні, якія тычацца сацыяльнай сферы. Дырэктар філіяла «Лукомльская ГРЭС «РУП «Віцебскэнерга» Кірыл Мацарскі расказаў, што на прадпрыемстве працуюць каля 1,6 тыс.чалавек. Многія жывуць у невялікім па колькасці горадзе, і іх таксама хвалюе, як будзе развівацца Новалукомль, якія ў яго перспектывы.
«У нас на прадпрыемстве моцная сацыяльная падтрымка работнікаў. Мы даем ім інтэрнат, якія маюць патрэбу вылучаем арэнднае жыллё, у нас ёсць аздараўленчы комплекс і ведамасны спартзалу, папулярны ў тым ліку ў маладых спецыялістаў. У дзіцячым аздараўленчым лагеры, які курыруе ГРЭС, штогод за чатыры змены адпачываюць больш за 750 дзяцей з нашай краіны», — падзяліўся Кірыл Мацарскі.
Таксама Ігар Сергяенка азнаёміўся з вытворчасцю Лукомльскай ГРЭС.
Фота БелТА