Top.Mail.Ru

З якімі пытаннямі прыходзілі на прыём грамадзян да Ігара Сергяенкі у Мінску

Сярод пытанняў, якiя ўзнiмалi жыхары, — рэгуляванне маёмасных адносiн, выкананне пакаранняў, унясенне змяненняў у медыцынскі агляд прызыўнiкоў i знос аварыйных будынкаў. 


Традыцыйна на асабiсты прыём да Старшынi Палаты прадстаўнiкоў запiсалiся людзi з розных рэгiёнаў краiны.

Мiнчанка звярнулася з просьбай часова захаваць частку сцен аварыйнага дома на сваiм участку ў Глускiм раёне. Па словах жанчыны, поўнае разбурэнне будынка створыць пагрозу бяспецы, бо фiнансавых сродкаў на ўстаноўку новага плота пакуль няма. Таксама ўскладнена падключэнне электрычнасцi да новага дома з-за наяўнасцi двух будынкаў на ўчастку.

Як патлумачыў старшыня Глускага райвыканкама Аляксей Жураўлёў, частковае захаванне дома немагчымае па законе, паколькi будынак падлягае поўнаму зносу. Iгар Сергяенка даручыў разабрацца ў сiтуацыi i пры неабходнасцi аказаць заяўнiцы падтрымку.

Жыхар сталiцы папрасiў садзейнiчаць у пераводзе яго дачкi, асуджанай у Расiйскай Федэрацыi за арганiзацыю злачыннай супольнасцi або ўдзел у ёй, для адбывання пакарання ў Беларусi. Ён растлумачыў, што перавод на радзiму аблегчыць умовы ўтрымання i палепшыць зносiны з сям’ёй.

Як адзначыў начальнiк упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублiкi Беларусь Андрэй Мiрук, для пераводу асуджанай неабходна дачакацца ўступлення прыгавора ў законную сiлу. Пасля гэтага можна падаць хадайнiцтва аб пераводзе ў адпаведнасцi з мiжнароднай Канвенцыяй аб перадачы асуджаных для адбывання пакарання ў краiне грамадзянства.

«Прыгавор у законную сiлу яшчэ не ўступiў, — дадаў ён. — Трэба дачакацца рашэння, i, згодна з Канвенцыяй, асуджаны або яго прадстаўнiк можа падаць хадайнiцтва аб пераводзе».

3-34 копия.jpg

Сям’я з Мiнскага раёна не згодная з рашэннем Цэнтральнай ваенна-ўрачэбнай камiсii Узброеных Сiл у дачыненнi да блiзкага сваяка, у якога пры праходжаннi медыцынскага агляду ў Ленiнскiм раённым ваенным камiсарыяце сталiцы ўстаноўлена захворванне сэрца. Людзi, якiя прыйшлi на асабiсты прыём, папрасiлi аказаць садзейнiчанне ў правядзеннi больш глыбокага медыцынскага абследавання з мэтай пацверджання або зняцця гэтага дыягназу, якi перашкаджае праходжанню воiнскай службы.

Жыхар Бягомля Докшыцкага раёна прыйшоў са скаргай на дзеяннi службовых асоб Докшыцкага райвыканкама пры выдзяленнi зямельных участкаў. А вiцябчанiн звярнуўся з просьбай аказаць садзейнiчанне ў добраўпарадкаваннi прыдамавой тэрыторыi i дзiцячай пляцоўкi.

Старшыня Палаты прадстаўнiкоў уважлiва выслухаў пытаннi i прапановы грамадзян, запэўнiў, што ўсе яны будуць дэталёва вывучаны i пастаўлены на кантроль.

Паводле БелТА

Фота: БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю