Top.Mail.Ru
220

Што будзе з дзіцячым садам, гісторыя пра закрыццё якога дайшла да Лукашэнкі

Дзіцячы сад у аграгарадку Гаршчэўшчына Талачынскага раёна Віцебскай вобласці будзе працаваць. Раней з просьбай не закрываць гэту ўстанову, хоць у яе ходзіць зусім мала дзяцей, да кіраўніка дзяржавы праз сацсеткі звярнуліся мясцовыя жыхары. Пытанне было дасканала вывучана, і ў выніку прынята рашэнне захаваць гэты дзіцячы сад, паведаміў журналістам старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, перадае БелТА.



Кіраўнік рэгіёна растлумачыў, што мясцовыя органы ўлады разам з Міністэрствам адукацыі перыядычна праводзяць аптымізацыю ўстаноў. Гэта абумоўлена ў тым ліку эканамічнай мэтазгоднасцю: калі колькасць навучэнцаў становіцца зусім невялікай, то ўтрымліваць, напрыклад, школу будзе занадта затратна. Больш эфектыўна арганізаваць падвоз дзяцей у суседнія населеныя пункты. Напрыклад, у Віцебскай вобласці сёлета такім чынам былі зачынены 15 садкоў і каля 7 школ. Аналагічны падыход выкарыстоўваецца па ўсёй краіне. Але, безумоўна, у разлік бярэцца мноства фактараў, у тым ліку абавязкова ўлічваюцца інтарэсы дзяцей і бацькоў. Устаноўлены жорсткія крытэрыі для прыняцця адпаведных рашэнняў.

1.jpg

У выпадку з аграгарадком Гаршчэўшчына сітуацыя была падобнай. Акрамя надта малой колькасці выхаванцаў у дзіцячым садку, стан будынка быў не зусім здавальняючым, патрабаваў абнаўлення. Таму мясцовыя органы ўлады і Мінадукацыі першапачаткова прынялі рашэнне, якое здавалася на першы погляд прапрацаваным, — арганізаваць падвоз дзяцей у садок у іншы населены пункт. Але гэта рашэнне не задаволіла бацькоў, і яны звярнуліся праз TikTok да Прэзідэнта.

Аляксандр Лукашэнка пра гэты зварот даведаўся і даручыў старанна разабрацца ў сітуацыі. Гісторыю з дзіцячым садам кіраўнік дзяржавы прывёў на нарадзе аб эфектыўнасці сістэмы гандлёвага абслугоўвання насельніцтва ў маштабах краіны ў якасці прыкладу таго, наколькі дбайным павінен быць падыход да аптымізацыі сацыяльна значных аб’ектаў на вёсцы. «Трох-, чатырохгадовых дзетак даярка павязе за 7-10 км у дзіцячы сад? — рытарычна спытаў кіраўнік дзяржавы. — Вы там з глузду з’ехалі? Вы гэтага не бачыце? Адпраўце свайго ўнука або дзіцятка чатырохгадовае ў гэты дзіцячы сад за трыдзевяць зямель! Цуды!»

1.jpg

Калі падвоз школьнікаў - абсалютна разумны і дакладны падыход, то вось падвоз зусім маленькіх дзетак — справа зусім іншая. І падыход Прэзідэнта ў гэтым пытанні зразумелы кожнаму з бацькоў. Дарэчы, пра бацькоў. У дадзеным выпадку гэта ў большасці сваёй работнікі мясцовай сельскагаспадарчай арганізацыі, вельмі патрэбныя спецыялісты. Яны могуць і хочуць працаваць, калі толькі будуць упэўненыя, што іх дзеці пад надзейным наглядам. «Я быў кіраўніком — быў зацікаўлены ў тым, каб у дзіцячы сад хадзілі дзеці, таму што вызваляюцца ў дадзеным выпадку сем рабочых рук», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка падчас нарады.

Пасля дадатковага вывучэння пытання па дзіцячым садзе ў аграгарадку Гаршчэўшчына вырашана яго захаваць. «Прэзідэнт патрабуе больш старанна падыходзіць да кожнага выпадку, — звярнуў увагу Аляксандр Субоцін. — Бо мы змагаемся за кадравую палітыку на вёсцы, і калі там тыя, хто працуе, — трэба рабіць адступленні і захоўваць. Гэты выпадак паказальны. Дзіцячаму садку ўсё роўна быць. Хоць з гэтай жа вёскі 21 дзіця возяць у суседнюю ў школу. Таму як мінімум сад будзе ў гэтай вёсцы, а школа — у суседняй, каб захаваць дадзеныя населеныя пункты».



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю