Top.Mail.Ru
150

Што будзе з тарыфамі на паслугі ЖКГ у 2026 годзе, растлумачыў міністр

Чаго чакаць у 2026 годзе ад тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі, расказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла, паведаміла БелТА.


«У нас традыцыйна, ужо напэўна з дзясятак гадоў павышэнне тарыфаў на паслугі ЖКГ вызначаецца ўказам кіраўніка дзяржавы. Раней гэта было не больш за $5 у год, цяпер 0,5 базавай (велічыні. — Заўв. БелТА)», — адзначыў міністр.

«Праект указа падрыхтаваны ўрадам, накіраваны ў Камітэт дзяржкантролю на ўзгадненне. Усё ў прынцыпе ў тых параметрах, якія закладзены ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця і (у адпаведнасці з. — Заўв. БелТА) пасылам, які даваў наш кіраўнік дзяржавы», — зрабіў акцэнт Генадзь Трубіла.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю