Top.Mail.Ru

Што новага чакае ІП у пытаннях сацыяльных выплат?

З першых дзён студзеня адбыліся змены ў парадку разлікаў бальнічных у індывідуальных прадпрымальнікаў. Якія менавіта, расказалі ў Мінпрацы і сацабароны. 


— Пачынаючы з 8 студзеня бягучага года крыху змяніўся парадак разліку па часовай непрацаздольнасці, — расказала першы намеснік кіраўніка фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы і сацабароны Кацярына Ліхачова. 

Паводле яе слоў, індывідуальныя прадпрымальнікі таксама маюць права на разлік дапамог па часовай непрацаздольнасці: 

— Для разліку бярэцца папярэдні год і сума выплачаных узносаў. Гэта значыць суму выплачаных узносаў мы дзелім на колькасць каляндарных дзён, з іх разлічваем сярэдні заробак і выплачваем дапамогу. 

Як разлічвалася дапамога да 8 студзеня?

— Для таго, каб было права на дапамогу, павінна было быць ажыццяўленне дзейнасці не менш за 183 каляндарныя дні. Гэта норма сышла, — патлумачыла спецыяліст.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю