Багацце садавіны і гародніны — асноўны асартымент на рынку ў лістападзе.
Лістапад — не перастае цешыць пакупнікоў ураджаем, на прылаўках багацце садавіны, агародніны і зеляніны. Цэны розныя — ад мінімальных да тых, што «кусаюцца». Пагаварылі з прадаўцамі і даведаліся, чаму аддаюць перавагу мінчане.
Што хутка разбіраюць?
У гэтыя выхадныя ў наведвальнікаў карыстаецца папулярнасцю садавіна. У прыярытэце — вінаград, цэны прымальныя ад 7,90 да 12,90 рубля. Калі паспрабаваць пашукаць, то можна знайсці і танней. Садавіну па «прыемнай цане» хутка разбіраюць, таму каб сысці з добрым уловам, варта прыходзіць на шопінг з самай раніцы.

Адна з прадаўцоў расказвае:
«Цяпер пачынаецца сезон мандарынаў, людзі разбіраюць толькі так, асартымент вялізны, ад «кіслявых» да вельмі салодкіх, на любы смак і колер, як кажуць. Добра бяруць гранат і грушу, а вось сярод экзотыкі мінчане выбіраюць манга прама з Перу».Дарэчы, цэны на мандарыны кожнаму па кішэні. Стартавая цана — 5,50, а вось іспанскія сарты абыдуцца ў 23 рублі за кг. Гранат — па 9,50 і груша — па 8,90. Спелае манга па 15 рублёў.
На кожным прылаўку мноства хурмы ў цэнавым дыяпазоне ад 3,90 да 17,90 рубля за кг.
Куды ж без яблыкаў, іх кошт пачынаецца ад 2-х рублёў за беларускае і дасягае 9,90 рубля. Прадавец расказвае, што з ахвотай разбіраюць сорт «Беларускае» ён і па цане прыемны, і на смак нічым не горшы за даражэйшыя.

Што па гародніне?
Сярод сезоннай агародніны ў прыярытэце бульба ад 2,80 да 3,50 рубля за кг. Прадавец з ахвотай расказвае, што мінчане аддаюць перавагу буйной мытай бульбе. Многія спецыяльна прыязджаюць на закупку ў выхадны дзень. Сярэдні кошт морквы ад 50 капеек да 2 рублёў за кг. Беларускія буракі абыдуцца ў 4 рублі.

Цэны на беларускія таматы вар’іруюцца ад 6,90 рубля за кілаграм да 19,90 (за сорт «Мёд»).
Агуркі беларускія гладкія ў сярэднім па 7,90 за кг, а калючыя па 6,90 рубля — ім на сённяшні дзень мінчане і аддаюць перавагу.
.jpg)
Цэны на цыбулю — ад 1,79 да 4 рублёў за кілаграм. Баклажаны, як заяўляюць прадаўцы, больш выгадныя па цане, чым у супермаркеце — 1 кг аддаюць за 13,90.

Шмат пакупнікоў сыходзяць са свежай зелянінай. «Такую найсвяжэйшую і духмяную, ды яшчэ па добрым цэнніку можна «ўрваць» толькі тут», — заяўляюць прадаўцы. Стартуе цэннік ад рубля і даходзіць да 5-і ў залежнасці ад выбару.
У многіх прадуктовы шопінг не абыходзіцца без грыбоў. Шампіньёны сёння каштуюць ад 8,90 рубля, махавікі і маслякі — па 15, апенькі — ад 20 рублёў, а грузды можна знайсці і па 10.
Ягадны асартымент
У гэтыя выхадныя на прылаўках асабліва шмат ягад.
Напрыклад, паўлітра буйных і салодкіх малін абыдуцца ўсяго ў 8 рублёў, а шклянка адборнай абляпіхі — у 10.
Асабліва папулярныя сярод пакупнікоў журавіны — іх кошт на сённяшні дзень — 12-15 рублёў за кг.
За паўлітра брусніц і буякоў прадаўцы просяць — 15 рублёў. Калі добра пашукаць, то можна натрапіць на клубніцы коштам 20-30 рублёў за кг.
Усё яшчэ ў попыце дыня і кавуны. Салодкую мядовую дыню аддаюць за 4,90 рубля.