Top.Mail.Ru

Што прыносяць санкцыі тым, хто іх уводзіў?

Дэпутаты Літвы, Латвіі і Польшчы пра «эканамічны рост» у апошнія гады

Пра гэта ў праграме «Зразумелая палітыка» ў эфіры «Беларусь 1» расказалі дэпутаты Літвы, Латвіі і Польшчы, паведамляе БелТА.

Дэпутат Сейма Літвы Рымас Ёнас адзначыў, што санкцыі непазбежна наносяць шкоду абодвум бакам. «Жыхары Літвы павінны разумець, што мы можам нешта страціць», — упэўнены ён. 

Прамыя страты літоўскай эканомікі ад разрыву сувязяў з Беларуссю ацэньваюцца амаль у 1 мільярд долараў. У прыватнасці, спыненне транзіту беларускіх угнаенняў нанесла істотныя страты літоўскай чыгунцы, а ўзровень беднасці ў краіне застаецца высокім.

За рысай беднасці жывуць 167 тысяч чалавек. Асабліва ўразлівыя пенсіянеры. 40 % з іх у зоне рызыкі беднасці, а таксама адзінокія маці, шматдзетныя сем’і і людзі з інваліднасцю. «Як можна жыць на пару сотняў, калі трэба аплаціць усё? Жыццё цяжкае», — прыводзіць словы жыхароў краіны «Беларусь 1».

Што датычыцца сітуацыі ў Латвіі, то электрычнасць гэтай зімой там падаражэла на 83 %, і ўжо 37 % жыхароў баяцца, што не змогуць аплаціць камунальныя рахункі. Жыхарка Латвіі расказала ў сацсетках, што плата за камуналку яе знаёмай за двухпакаёвую кватэру склала 356 еўра. На тое, што ў яе няма грошай, каб аплаціць рахунак, гаспадар арандаванай кватэры сказаў: «Вазьмі крэдыт».

Паводле слоў дэпутата сейма Латвіі Алега Бурава, у краіне ёсць грамадзяне, якія выказваюцца супраць санкцый і за хутчэйшыя змены адносін з Расіяй. І гаворка не толькі пра адну Латвію. «Паглядзіце фільм „Жалеза“ Віталя Манскага і ўбачыце, як жыхары Нарвы (Эстонія) глядзяць на парад у Івангорадзе з экранаў і крычаць: „Вазьміце мяне да сябе, я хачу быць у вас“, — сказаў ён. — Гэта не пастановачныя кадры». 


Польскія эксперты таксама адзначаюць, што штодзённае жыццё становіцца ўсё цяжэй. Дэпутат Сейма Польшчы Катажына Кролак расказала, што многія сумесныя праекты з Беларуссю і Расіяй былі закрытыя. «Мой рэгіён, дзе я жыву, супрацоўнічаў з Калінінградскай вобласцю. Мы рэалізавалі шмат еўрапейскіх праектаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя, развіцця грамадзянскай супольнасці, і ўсе яны былі закрытыя», — паведаміла яна. 

У 2023 годзе Польшча пазбавілася доступу да беларускіх калійных угнаенняў. У выніку цана на ўгнаенні там вырасла на 20-30 % з 2023 па 2024 год, што ўдарыла па сельскай гаспадарцы — сектары, які без таго адчувае цяжкасці з-за пратэстаў фермераў. Страта транзіту, калійных угнаенняў і драўніны з Беларусі абышлася Польшчы толькі ў 2024-м у 0,5 % ВУП. 

  • Дэпутат Сейма Польшчы Аляксандра Кот прызнала, што санкцыі негатыўна ўплываюць на сельскую гаспадарку краіны. Польскай сельскай гаспадарцы не хапае велізарных інвестыцый — гаворка пра амаль 38 мільярдаў долараў. Без гэтых сродкаў галіне будзе складана развівацца і захоўваць канкурэнтаздольнасць, заявіў прэзідэнт польскай банкаўскай асацыяцыі Тадэвуш Бялік падчас Еўрапейскага форуму па фінансаванні аграбізнесу — 2026. Сёння больш за 250 тысяч фермераў актыўна выкарыстоўваюць банкаўскія крэдыты. На канец 2025-га агульны аб’ём сельскагаспадарчых крэдытаў у банках перавышаў 30 мільярдаў злотых. 

Паказальная гісторыя польскага садоўніка з Тшэбніцы Томаша Пехі. У мужчыны быў заказ на 11 тон сліў з яго саду, таму ён наняў восем рабочых і на працягу двух дзён яны дапамагалі яму збіраць слівы з дрэў. Калі некалькі сотняў скрынь ужо чакалі сваёй гадзіны, падрадчык перадумаў. Тады Томаш абвясціў, што любы ахвотны можа забраць у яго слівы бясплатна. У адваротным выпадку яны ўсё роўна згніюць. 


Падобнай гісторыяй у сацсетках падзяліліся фермеры Ганна і Томаш Саган з вёскі Невіркуў. У іх пад ударам апынуліся 30 га таматаў. З-за дрэннага надвор’я і нізкай цаны ім давялося вырашаць дылему: збіраць, але страціць прыбытак або не напружвацца і папросту пакінуць гніць таматы ў палях. 

Паводле апытання мясцовага цэнтра даследавання грамадскай думкі, 52 % палякаў незадаволеныя эканамічным і палітычным становішчам у краіне. Яшчэ 32 % лічаць, што сітуацыя будзе толькі пагаршацца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю