Top.Mail.Ru

Што прываблівае турыстаў у падарожжах па Беларусі — апытанне

Што прываблівае турыстаў у падарожжах па Беларусі, расказалі БелТА ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый.



Апытанне праходзіла ў групе ў сацыяльных сетках, якая налічвае больш за 80 тыс. удзельнікаў.

З 14 па 18 мая падпісчыкі маглі адказаць на пытанне аб самых прывабных фактарах турыстычнага патэнцыялу краіны. У топе — прырода і беларускія гарады. Мінск лічаць зялёным горадам з чыстымі вуліцамі. Яго ў топ вынеслі 14,3 працэнта ўдзельнікаў апытання. Лясы, азёры, рэкі, флору і фаўну вышэй за ўсё ацанілі 12,6 працэнта, атмасферу і ўтульныя дворыкі іншых беларускіх гарадоў — 12,2 працэнта карыстальнікаў.

Замкі, касцёлы, цэрквы, палацы і сядзібы галоўнымі кропкамі прыцяжэння назвалі 10,9 працэнта турыстаў, маляўнічыя і добраўпарадкаваныя трасы, пейзажы — 7,4 працэнта. Гастранамічны складнік у аснову паставілі 7 працэнтаў падарожнікаў, бяспеку — 7 працэнтаў, уезд без візы да 30 дзён — 6 працэнтаў. Камфортнае і недарагое пражыванне абазначылі 3,9 працэнта апытаных, шопінг (гандлёвыя цэнтры, сувеніры, беларускія тавары) — 3,9 працэнта.

«На думку аўтараў апытання, такія сегменты, як загарадны адпачынак і прамысловы турызм незаслужана аказаліся ў канцы рэйтынгу, але гэта сведчыць толькі аб тым, што гэтыя напрамкі яшчэ не дастаткова раскручаны», — дадалі ў РСТА.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю