Top.Mail.Ru
354

Што рабіць, каб не заразіцца ў перыяд сезоннага захворвання?

Начальнік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан расказала, што рабіць для зніжэння сезоннага захворвання, паведамляе БелТА.


Па словах Іны Карабан, як такога зніжэння сезоннага захворвання ў любым выпадку дасягнуць нельга, таму што існуе эпідсезон і даказана, што ў гэты перыяд рост захворвання будзе. «Ну а ў цэлым гэта звычайныя мерапрыемствы, якія мы заўсёды прапануем. Вакцынацыя — як прафілактыка не самога зніжэння рэспіраторных інфекцый, а цяжкіх ускладненняў перанесенага грыпу. А менавіта для прафілактыкі распаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый — самыя мінімальныя патрабаванні: захварэў — застанься дома і прафілактычныя меры — вільготная прыборка, мыццё рук, маскі і гэтак далей», — рэкамендавала яна.

Пры гэтым маска з’яўляецца ахоўным бар’ерам. Калі вы знаходзіцеся ў цеснай прасторы, дзе вакол шмат людзей, і адчуваеце сябе дрэнна ці баіцеся заразіцца, маска дапамагае зменшыць рызыку перадачы інфекцыі. Асабліва важна выкарыстоўваць маску, калі вы хворыя самі, паколькі ў такім выпадку вы становіцеся крыніцай інфекцыі для навакольных. Маска становіцца мінімальным бар’ерам, які дапамагае абараніць іншых, адзначыла Іна Карабан.

«Калі вы едзеце ў перапоўненым транспарце, дзе людзі чхаюць, кашляюць і маюць сімптомы прастуды, прасцей і правільней надзець маску, чым рызыкаваць сваім здароўем. Гэта простая і эфектыўная мера засцярогі, якая дапамагае знізіць перадачу рэспіраторных вірусаў», — сказала яна.

Таксама людзям 65 гадоў і старэйшым з хранічнай паталогіяй пры наведванні людных месцаў рэкамендавана насіць маскі, каб самім не заразіцца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю