Top.Mail.Ru
52

Што рабіць, калі на дачы выявілі крадзеж?

Алгарытм дзеянняў нагадалі ва УУС Мінскага аблвыканкама.


Вясной у дачнікаў дадаецца клопатаў. У гэты перыяд не толькі надыходзіць час для першай расады, часам здараюцца і трывожныя моманты. «Пасля сезоннай адсутнасці ў дачным доме некаторыя гаспадары заўважаюць, што на ўчастку пабывалі няпрошаныя госці. Калі такое здарылася, захоўвайце спакой. Ад вашых дзеянняў шмат у чым залежыць шанц на раскрыццё злачынства», — падкрэслілі вартавыя парадку.

 
ПЕРШАЕ І САМАЕ ВАЖНАЕ: нічога не чапайце і не ўваходзьце ўнутр! Як толькі вы зойдзеце ў дом, каб праверыць, ці на месцы тэлевізар, вы можаце знішчыць сляды зламысніка.

Асноўныя дзеянні

  • Выклічце міліцыю па нумары 102.

  • Затым агледзьцеся вакол: ці не прымята трава каля плота, ці няма чужых недакуркаў або слядоў пратэктараў шын каля варот.

  • Сфатаграфуйце гэта з адлегласці, не набліжаючыся.

  • Апытайце суседзяў: магчыма, нехта жыве на лецішчы круглы год і бачыў падазроны транспарт ці незнаёмых людзей нейкі час таму.

  • У чаканні супрацоўнікаў міліцыі паспрабуйце ўспомніць асаблівыя прыкметы каштоўных рэчаў: драпіны на інструменце, марку электратэхнікі, наяўнасць дакументаў або каробак ад інструментаў.


А каб не стаць ахвярай злачынства, выконвайце наступныя рэкамендацыі па прадухіленні крадзяжу маёмасці:

  1. не варта пакідаць на дачы каштоўныя рэчы, дарагія прылады лепш забраць з сабой ці пакінуць на захоўванне добра знаёмым суседзям;

  2. калі вы знаходзіцеся на ўчастку, не варта пакідаць каштоўнасці ў свабодным доступе, асабліва на бачных месцах. Крадзеж інструмента — справа хвілінная;

  3. не будзе лішнім максімальна абмежаваць доступ старонніх як у жыллё, так і ў гаспадарчыя пабудовы;

  4. устанавіце моцныя дзверы з трывалымі замкамі, на вокны рэкамендуецца паставіць рашоткі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю