Top.Mail.Ru

Што школьнік зможа купіць у вендынгавым апараце?

Дырэктар сталічнага Камбіната школьнага харчавання Людміла Крупская на прэс-канферэнцыі «Здаровае, якаснае і смачнае: пра актуальныя пытанні арганізацыі школьнага харчавання ў новым навучальным годзе» расказала пра тое, што школьнік зможа купіць у вендынгавым апараце, перадае БелТА.



Па словах дырэктара, адзін з новых кірункаў ва ўдасканаленні школьнага харчавання — устаноўка вендынгавых апаратаў. «У школе рэгулярна ўзнікае праблема з купляй буфетнай прадукцыі з-за абмежаванага часу на перапынак. Мы разглядалі розныя спосабы вырашэння гэтай праблемы. Адным з варыянтаў з’яўляецца адкрыццё дадатковай касы з прыцягненнем новага супрацоўніка, аднак ва ўмовах недахопу буфетчыкаў гэта цяжка. Рашэннем стала ўстаноўка вендынгавых апаратаў», — адзначыла Людміла Крупская. 

Такі аўтамат устанавілі ў верасні 2025 года ў фае сярэдняй школы № 52 Мінска. Снэкавыя апараты ўжо ўстаноўлены і працуюць у гімназіях № 16 і № 29, у сярэдняй школе № 19. 

«Уся прадукцыя, якая рэалізуецца ў вендынгавых апаратах, прамысловай вытворчасці ў індывідуальнай ўпакоўцы і цалкам адпавядае патрабаванням дзіцячай дыетэтыкі. Напрыклад, можна набыць падушачкі з малочным начыннем, шакаладныя цукеркі, батончыкі дыетычныя з паніжаным утрыманнем глютэну, зефір, цукеркі фруктова-ягадныя, арэхавыя сумесі, ваду і напоі, печыва. Плануем, што ў пачатку новага навучальнага года мы ўстановім яшчэ пяць такіх апаратаў», — паведаміла дырэктар камбіната.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю