Top.Mail.Ru
202

Што трэба памятаць замежніку, які ўязджае ў Беларусь па бязвізе?

У рамках бязвізавага рэжыму замежнікі могуць знаходзіцца ў Беларусі за адну паездку на працягу 30 дзён. Цягам года можна прыязджаць некалькі разоў, галоўнае, каб час знаходжання ў краіне не перавышаў 90 сутак. Што трэба з сабой мець замежнаму госцю акрамя пашпарта, а таксама ці неабходна недзе адзначацца пасля прыбыцця ў Беларусь, расказаў начальнік атрада пагранічнага кантролю «Мінск» Андрэй Шока.


«Пры перасячэнні дзяржаўнай граніцы ў бязвізавым рэжыме трэба разумець, у адпаведнасці з якім указам або распараджэннем замежнікі перасякаюць граніцу. Калі размова ідзе аб Указе № 8 Прэзідэнта Беларусі „Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян“ і апошняе распараджэнне беларускага лідара наконт еўрапейскіх дзяржаў, то дастаткова мець толькі пашпарт», — адзначыў Андрэй Шока.

Ён таксама падкрэсліў, што калі размова датычыцца Указа № 300 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян», згодна з якім даецца магчымасць наведваць у турыстычных мэтах бязвізавую тэрыторыю Брэст — Гродна, то ў гэтым выпадку, акрамя пашпарта, неабходна мець дазвол на права наведвання ў бязвізавай тэрыторыі Брэст — Гродна, якое выдаюць тураператары.

«Па прыбыцці ў Рэспубліку Беларусь, паколькі замежнікі маюць права быць у краіне 15-30 сутак, неабходна рэгістрацыя замежнікаў па месцы знаходжання. Гэта значыць, асноўнай масе замежнікаў пасля 10 дзён знаходжання ў Беларусі трэба зарэгістравацца. Гэтыя моманты неабходна ўлічваць пры перасячэнні дзяржаўнай граніцы і непасрэднага знаходжання ў нашай дзяржаве», — звярнуў увагу Андрэй Шока.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю