Top.Mail.Ru

Што трэба ведаць пасажырам пры заказе таксі? Мінтранс растлумачыў навацыі

Што трэба ведаць пасажырам пры заказе таксі, расказаў на прэс-канферэнцыі «Аб новых правілах аўтамабільных перавозак пасажыраў» начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Андрэй Гладкі, паведамляе БелТА.



Урадам зацверджана новая рэдакцыя правілаў аўтамабільных перавозак пасажыраў. Работа над дакументам вялася сумесна з транспартнай інспекцыяй Мінтранса, бізнес-супольнасцю і іншымі зацікаўленымі.

Як паведаміў Андрэй Гладкі, адна з навацый — абавязак кіроўцы інфармаваць аб арыенціровачным кошце паездкі, калі перавозка выконваецца «ад борта», напрыклад, аўтамабіль знаходзіцца на стаянцы. «Ёсць дастатковая колькасць рэзанансных выпадкаў, калі пасажыр сядаў у таксі, а кіроўца казаў пра тое, што едзем па лічыльніку. І язда па лічыльніку вылівалася ў досыць буйныя сумы, якія пасля станавіліся прадметам стварэння канфліктных сітуацый, судовых разглядаў. Каб такія факты выключыць, прынятая такая пастанова», — растлумачыў Андрэй Гладкі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю