«Горад майстроў», конкурсы па выцінанцы і кавальскім рамястве, турнір нацыянальных танцаў — якія мерапрыемствы можна будзе наведаць на адкрытых пляцоўках XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», БелТА паведамілі ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці (АМЦНТ).
Адной з любімых прыхільнікамі фестывалю пляцовак з’яўляецц а «Горад майстроў». Тут свае вырабы ручной работы прадстаўляюць рамеснікі з усіх канцоў краіны, у тым ліку члены Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Ўпрыгажэнні, хатняе начынне, адзенне, сувеніры, цацкі — аматары эксклюзіву могуць знайсці на гандлёвых шэрагах шмат цікавага. Сёлета кірмаш-продаж будзе працаваць з 10 па 13 ліпеня ва ўжо добра знаёмым для жыхароў і гасцей абласнога цэнтра месцы — на пешаходных вуліцах Пушкіна і Талстога.
З 10 па 11 ліпеня на вуліцы Пушкіна пройдзе адкрытае абласное свята конкурс «ажурныя мары». «Гэта цэлая культурная падзея, якая аб’ядноўвае людзей, захопленых прыгажосцю і вытанчанасцю выцінанкі. Майстры з розных куткоў Беларусі прадставяць свае работы, дэманструючы разнастайнасць тэхнік, стыляў і тэматык. Наведвальнікі змогуць убачыць як традыцыйныя матывы-выявы раслін, жывёл, геаметрычныя ўзоры, так і сучасныя інтэрпрэтацыі гэтага старажытнага мастацтва», — расказаі ў АМЦНТ.
На плошчы Свабоды 10-13 ліпеня будзе праходзіць праект «У коле песень і сяброў». Віцябчане і гасцей горада чакае насычаная праграма з канцэртнымі нумарамі беларускіх і расійскіх калектываў.
Вуліца Талстога 12-13 ліпеня стане пляцоўкай для свята-конкурсу «Зніч». У ім прымуць удзел майстры кавальскага рамяства, мастацкай кавання, мастакі па метале з усёй рэспублікі і з краін замежжа. Ўмельцы прадэманструюць, як кавалак жалеза можна ператварыць у твор мастацтва і як векавыя традыцыі гарманічна спалучаюцца з сучаснымі інавацыямі.
XII Міжнародны турнір нацыянальных танцаў «Танчым разам» запрашае гледачоў 12 ліпеня на плошчу Свабоды. З 13.00 да 16.00 ансамблі і танцоры з Беларусі і Расіі будуць дарыць гасцям фестывалю Прыгажосць і разнастайнасць харэаграфічнага мастацтва.
На наступны дзень, 13 ліпеня, на тым жа месцы і ў тую ж гадзіну адбудзецца V адкрытае абласное свята-конкурс «Модны дывертысмент». Гэта падзея аб’яднае модных энтузіястаў і знатакоў мастацтва апранацца прыгожа. Увазе публікі будуць прадстаўлены эксклюзіўныя калекцыі, у якіх спалучаецца разнастайнасць стыляў, матэрыялаў і канцэпцый. «Гэта не проста паказ мод, а яркае тэатралізаванае прадстаўленне, дзе касцюмы становяцца галоўнымі героямі. Харэаграфія і музычнае суправаджэнне ствараюць атмасферу свята і чараўніцтва», — падкрэслілі ў АМЦНТ.
XXXIV Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 10 па 13 ліпеня.