Top.Mail.Ru

Што вырошчваюць і здаюць на перапрацоўку жыхары Магілёўскай вобласці, расказалі ў аблспажыўсаюзе

Ягады, агародніна і садавіна — пра тое, што здаюць жыхары Магілёўскай вобласці, БелТА расказаў намеснік начальніка ўпраўлення прамысловасці, нарыхтовак і знешнеэканамічнай дзейнасці Магілёўскага аблспажыўсаюза Арцём Прыжкоў.


«На сённяшні дзень у нас актыўна пачаўся сезон нарыхтоўкі яблыкаў для прамысловай перапрацоўкі — ужо нарыхтавана больш за 600 тон. Працягваецца сезон дзікарослых ягад і грыбоў. Чарніц здадзена больш за 75 тон, лісічак — каля 7 тон», — пералічыў намеснік начальніка ўпраўлення.

Практычна падышоў да канца перыяд нарыхтоўкі ягад, якія вырошчваюць жыхары рэгіёна на сваіх падворках і прысядзібных участках. «Ужо нарыхтавана больш за 8 тон чорных парэчак, больш за 1 тону чырвоных парэчак. Таксама здавалі вішню і чарэшню — атрымалася каля 5 і 3,5 тоны, буякоў атрымалася 4 тоны, — сказаў Арцём Прыжкоў. — Стала карыстацца папулярнасцю алыча, здаюць і слівы».

У рэгіёне 14 жніўня пачаўся сезон збору брусніц — ужо нарыхтавана практычна 1 тона, а ў верасні пачнецца збор журавін.

«Працуем і з усімі відамі гародніны: агуркі, таматы, капуста, бульба — гэта найбольш запатрабаванае», — падкрэсліў намеснік начальніка ўпраўлення.


У параўнанні з аб’ёмамі нарыхтоўкі летась, у гэтым сезоне вышэйшая ўраджайнасць яблыкаў. Як падкрэсліў спецыяліст, гэта звязана з тым, што не было моцных замаразкаў. Багатыя на ўраджай у гэтым годзе і чарніцы. «У мінулым годзе мы нарыхтавалі ўсяго толькі тону. У параўнанні з гэтым сезонам розніца каласальная», — расказаў ён.

Уся прадукцыя ў далейшым паступае на рэалізацыю ва ўласную рознічную сетку, аб’екты грамадскага харчавання, пастаўляецца на перапрацоўчыя прадпрыемствы краіны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю