Top.Mail.Ru

Што з’яўляецца залогам паспяховага ўзаемадзеяння з блогерамі? Адказалі ў Мінінфарме

Начальнік упраўлення электронных СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў Міністэрства інфармацыі Аляксандра Ганчарова расказала БелТА, як выбудаваць паспяховае ўзаемадзеянне з блогерамі.


Залатой сярэдзінай ва ўзаемадзеянні дзяржавы з блогерскай супольнасцю з’яўляецца сацыяльна-грамадзянскае партнёрства і прадастаўленне аўтарам творчай самастойнасці, заявіла Аляксандра Ганчарова.

«Не кожная дзяржаўная ўстанова або прадпрыемства сёння імкнецца сфарміраваць вакол сябе блогерскую супольнасць. Як мы паглядзелі, рэалізуючы той ці іншы праект, з блогерамі нельга працаваць па тэхнічным заданні», — адзначыла Аляксандра Ганчарова.

На яе думку, аптымальная практыка заключаецца ў тым, што ведамства задае агульную тэму, а аўтары раскрываюць яе праз прызму свайго ўнікальнага стылю і мовы сваёй аўдыторыі.

«Часта гэта дае вельмі добры вынік. Мы бачым, як нашы блогеры асвятлялі тэматыку 9 Мая або Дня народнага адзінства, так, як яны хочуць, не па нейкім ТЗ, на мове сваёй аўдыторыі», — растлумачыла спікер. 

Прадстаўнік Мінінфарма параіла не падыходзіць да ўзаемадзеяння з аўтарамі па-спажывецку. «Кожнаму неабходна або ўзгадаваць таго аўтара, з якім будзе супрацоўніцтва, або знайсці каналы камунікацыі і ўзаемавыгаднага партнёрства з блогерскай супольнасцю», — падкрэсліла яна.

Безумоўна, рэзюмавала Аляксандра Ганчарова, галоўнае не пераціснуць аўтараў нейкай пэўнай тэмай.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю