У Беларусі праходзіць унікальная стажыроўка расійскіх кіраўнікоў «Саюзная дзяржава: прыярытэты развіцця». Каля 70 прадстаўнікоў федэральнага кадравага рэзерву Расіі вывучаюць найлепшыя практыкі беларускіх рэгіёнаў.
У чацвер дэлегацыя наведала Дзяржынскі раён — адзін з флагманаў Мінскай вобласці.
Што цікавіла расійскіх гасцей? Эканамічныя поспехі раёна (больш за 20 буйных прадпрыемстваў, ТОП-10 па вытворчасці малака). Сацыяльная інфраструктура (новыя ФАКі, школа на 1050 месцаў у Фаніпалі і інш.). Дэмаграфічная палітыка і меры падтрымкі сем’яў. Падыходы да замацавання маладых спецыялістаў...
Навуковы кіраўнік праграмы падрыхтоўкі Федэральнага кадравага рэзерву Прэзідэнцкай Акадэміі Расійскай Федэрацыі Аляксандр Малькоў падкрэсліў, што расійскаму боку ёсць чаму павучыцца ў беларускіх калег.
— Мы прыехалі па новыя ідэі, па новы вопыт. Прыехалі паглядзець на лепшыя кіраўніцкія практыкі, і тут сапраўды ёсць чаму павучыцца. Вельмі важнай асаблівасцю з’яўляецца тое, што праграма абсалютна практычная. Гэта значыць, мы працуем па кірунках развіцця, а практычныя задачы ў нас і Беларусі шмат у чым падобныя. І ў гэтым сэнсе паглядзець на той погляд, практыку, якая ёсць у калег тут, у Беларусі, я лічу вельмі важна. І шмат што можа быць выкарыстана ў нас.