Top.Mail.Ru

Што зменіцца ў парадку кампенсавання расходаў арандатарамі?

У Беларусі прадугледжаны змяненні ў парадку кампенсавання расходаў арандатарамі, якія ў тым ліку датычацца пагадзіннай арэнды. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.

У прыватнасці, дакументам комплексна карэкціруецца пастанова Савета Міністраў ад 7 чэрвеня 2018 года № 433 «Аб зацвярджэнні палажэння аб парадку кампенсацыі арандатарамі (пазыкаатрымальнікамі) расходаў (затрат) па ўтрыманні, эксплуатацыі, рамонце здадзенай у арэнду (перададзенай у бязвыплатнае карыстанне) нерухомай маёмасці, затрат на санітарнае ўтрыманне, камунальныя і іншыя паслугі» з улікам практыкі прымянення і паступаючых зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Так, удакладняецца парадак кампенсавання расходаў па капітальным рамонце нерухомай маёмасці. А менавіта прадугледжваецца, што пры здачы памяшканняў у арэнду расходы кампенсуюцца арэндадаўцам (калі іншае не прадугледжана пагадненнем бакоў), а пры перадачы ў бязвыплатнае карыстанне — пазыкаатрымальнікам.

Рэгламентуецца парадак вызначэння плошчы месцаў агульнага карыстання, расходы па якіх падлягаюць кампенсаванню. Яе памер будзе вызначацца па пагадненні бакоў з улікам розных умоў, зыходзячы з мэты арэнды памяшканняў.

Удакладняецца парадак кампенсавання расходаў пры пагадзіннай арэндзе (бязвыплатным карыстанні) нерухомай маёмасці. Для выключэння дысбалансу пры разліку сумы кампенсуемых расходаў будзе прымяняцца разліковая норма рабочага часу на бягучы год замест года, у якім заключаны дагавор арэнды (бязвыплатнага карыстання).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю