З 8 студзеня бягучага года ўступіла ў сілу пастанова Саўміна ад 20.12.2025 № 742 «Аб пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсіённага забеспячэння». Дакумент, у прыватнасці, унёс змяненні
і дапаўненні ў парадак забеспячэння дапамогамі па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах. Таксама замест ранейшых зацверджаны новыя Палажэнне аб парадку пастаноўкі на ўлік і зняцця з уліку плацельшчыкаў абавязковых страхавых узносаў і Правілы індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку застрахаваных асоб у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Расказваем пра асноўныя новаўвядзенні.
Аплата бальнічных і дапамог па цяжарнасці і родах
У пытаннях выплаты дапамог па часовай непрацаздольнасці дзяржорганы звяртаюць увагу на наступныя змяненні:
-
удакладнены парадак выплаты плацельшчыкамі нядоімкі ў выпадку пераплаты па бальнічных лістах, а таксама тэрміны вяртання залішне выплачаных сум дапамог;
-
замацавана права на аплату бальнічнага зыходзячы з мінімальнага памеру дапамог (прывязаны да памеру мінімальнай заработнай платы):
— маладых работнікаў, якія навучаліся ў разліковым перыядзе на дзённай форме;
— грамадзян, якія ажыццяўляюць догляд дзяцей-інвалідаў, інвалідаў І групы або пажылых людзей, старэйшых за 80 гадоў;
-
для ІП і самазанятых разлік дапамог па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах будзе грунтавацца на фактычна выплачаных узносах;
-
пры разліку дапамог улічаць перыяд ваеннай службы.
Акрамя таго, пашыраецца пералік выпадкаў, калі працуючым грамадзянам выплачваецца дапамога па доглядзе інваліда І групы. У іх лік увайшлі выпадкі догляду інваліда І групы:
— у стацыянарных умовах у арганізацыі аховы здароўя;
— у выпадку яго санаторна-курортнага лячэння;
— у выпадку яго медыцынскай рэабілітацыі, медыцынскай абілітацыі;
— у выпадку хваробы і (або) знаходжання ў стацыянарных умовах у арганізацыі аховы здароўя асобы, якая фактычна ажыццяўляе догляд інваліда І групы з атрыманнем дапамогі па доглядзе інваліда І групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.
У такіх сітуацыях дапамогі па часовай непрацаздольнасці не назначаюцца за перыяды:
— працоўнага водпуску;
— пасля спынення работы па працоўным дагаворы, на аснове членства (удзелу) у юрыдычных асобах любых арганізацыйна-прававых форм, выканання работ па грамадзянска-прававым дагаворы, а таксама іншай дзейнасці.
Змены для ІП, самазанятых, адвакатаў і іншых асоб
Удасканальваецца парадак пастаноўкі на ўлік у якасці плацельшчыка ўзносаў у ФСАН і зняцця з уліку асоб, якія самастойна выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы:
-
уводзіцца магчымасць зарэгістравацца аддалена праз «Асабісты кабінет плацельшчыка» на партале фонду;
-
спрашчаецца працэдура пастаноўкі на ўлік адвакатаў і натарыусаў за кошт электроннага ўзаемадзеяння паміж ведамствамі;
-
работнік фонду будзе фарміраваць адпаведную справаздачнасць:
— для ІП, плацельшчыкаў адзінага падатку і іншых збораў — на падставе даных аб выплаце ўзносаў;
— для адвакатаў, натарыусаў і асоб, якія працуюць за мяжой, — пры поўнай выплаце ўзносаў за справаздачны год.
Новае ў персаніфікаваным уліку
Для наймальнікаў:
-
на 1 працоўны дзень прадаўжаецца тэрмін здачы адпаведнай формы пры звальненні работнікаў;
-
адмяняецца патрабаванне аб прадстаўленні адпаведнай формы пры змене анкетных даных грамадзян, у якіх у анкеце ўжо быў указаны ідэнтыфікацыйны нумар.
-
Для грамадзян у двух выпадках стане прасцей пацвердзіць наяўнасць стажу дзякуючы таму, што для яго дакладнага ўліку работнік органа ФСАН самастойна запоўніць звесткі аб прыёме і звальненні і індывідуальныя звесткі на падставе працоўнай кніжкі, калі:
-
работадавец не выплачваў абавязковыя страхавыя ўзносы і не прадстаўляў дакументы пераўліку на працягу каляндарнага года (звесткі ўнясуць на падставе запісу аб звальненні ў працоўнай кніжцы);
-
арганізацыя была ліквідавана.
Алена КРАВЕЦ