Top.Mail.Ru

Што зроблена ў сталіцы да мая?

Май у сталіцы — час вялікіх змен

Вуліцы пасля зімы ачысцілі, дарогі рыхтуюць да новай разметкі, асфальт мяняюць цэлымі ўчасткамі. Каля мемарыялаў і брацкіх магіл наводзілі парадак камунальнікі, грамадскасць і моладзь — разам іх было больш за 108 тысяч. А пакуль горад рыхтуецца да лета: веладарожку злучылі з абласной, пляжы атрымалі новае абсталяванне, а 10 мільёнаў кветак пачнуць высаджваць да 1 чэрвеня. Пра тое, што ўжо зроблена і якія планы, расказаў начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Аляксандр Ракаўшчык.

«Сёлетняя вясна няпростая. Снежная зіма пакінула пасля сябе шмат смецця, пяску і рэагентаў. Таму першае, з чаго пачалі, — санітарная прыборка горада. Поўнае добраўпарадкаванне будзе працягвацца ўвесь год, але галоўнае — мы прывялі ў парадак вуліцы пасля снегу. Пясок сабралі, дарогі падрыхтавалі да нанясення разметкі — гэта работа ўжо актыўна ідзе. Акрамя таго, пачалі рамонт дарожнай сеткі з перакладкай асфальту. На вуліцах кладзецца цалкам новы асфальт.

Па словах спецыяліста, камунальнікі не маглі абысці і зялёныя тэрыторыі — іх таксама прывялі ў парадак. Але самае галоўнае — гэта ачыстка і догляд мемарыялаў, магіл падпольшчыкаў і салдат на гарадскіх могілках. Да гэтай работы далучыліся грамадскасць і моладзь. Прайшлі суботнікі, у якіх удзельнічала больш за 108 тысяч чалавек.

«За час вясновых работ высадзілі больш за 10 тысяч дрэў і больш за 64 тысячы кустоў. Гэта сур’ёзны ўнёсак у азеляненне сталіцы. Падрыхтаваныя і пляжы да сезона. Ужо на 1 мая амаль усё гатова. Пляжы замацаваныя за адміністрацыямі раёнаў. У Мінску — тры пляжы, за горадам — 20. Яны цалкам падрыхтаваны: дастаўлена новае абсталяванне — лежакі, альтанкі, падрыхтаваныя месцы для аўто.

Як паведаміў Аляксандр Ракаўшчык, да 1 мая злучана галоўная веладарожка з веладарожкай Мінскай вобласці пад МКАД у раёне аквапарка. Цяпер усе веласіпедысты могуць з Чыжоўкі, Серабранкі, не спяшаючыся і не спешваючыся з веласіпеда, даехаць да пляжаў «Крыніца» і Мінскага мора.

Самая вялікая работа зараз — па высадцы кветак. На жаль, надвор’е не спрыяла, таму асноўная праца яшчэ наперадзе. Плануецца ўпрыгожыць горад 10 мільёнамі кветак — як і летась. У гэтым працэсе ўдзельнічаюць усе суб’екты гаспадарання: прадпрыемствы, арганізацыі гандлю, зелянбуд. Задача — максімальна высадзіць кветкі да 1 чэрвеня.

Таксама спецыяліст дадаў, што актыўна пачынаецца пакос травы ва ўсіх раёнах горада. Усё гатова — і тэхніка, і людзі. Работа ў планавым рэжыме. Такім чынам, Мінск да вясенне-летняга сезона падрыхтаваны. 

«Мы працягваем добраўпарадкаванне, а галоўнае — робім усё, каб горад станавіўся больш утульным для кожнага жыхара і госця сталіцы», — запэўніў начальнік упраўлення.

Надзея Зуева 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю