Top.Mail.Ru
265

Што зроблена па добраўпарадкаванні дарог з пачатку года?

Якасныя дарогі — імідж краіны.


Падтрыманне рэспубліканскіх дарог у належным стане прыярытэтная задача аўтадараў, якія ўваходзяць у сістэму Мінтранса. У Год добраўпарадкавання і пяцігодку якасці гэта тэма знаходзіцца на асаблівым кантролі транспартнага ведамства.

Вынікі рэалізацыі рэспубліканскага плана па правядзенні ў краіне Года добраўпарадкавання за студзень—красавік разгледзелі на аператыўнай нарадзе пад кіраўніцтвам міністра транспарту і камунікацый Аляксея Ляхновіча, якая адбылася на пляцоўцы РУП «Белдарцэнтр», паведамілі ў прэс-службе ведамства.

У прыватнасці, штогадовае нарошчванне аб’ёмаў бягучага рамонту дарожнага пакрыцця дазволіла значна знізіць аб’ёмы ўтварэння ямачнасці. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года астатак ямачнасці на дарогах краіны скараціўся ў тры разы, крытычнай — у 12 разоў. Усяго з пачатку 2025 года ліквідавана 160 тысяч «квадратаў» ямачнасці.
— У Год добраўпарадкавання і пяцігодку якасці асаблівая ўвага — якасці выкананых работ і ўтрымання дарожнай сеткі, — падкрэсліў профільны міністр.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю