Штогадовы Усебеларускі хрэсны ход «Жыровічы — Мінск» чацвёрты раз пройдзе з 18 па 26 жніўня. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным партале Беларускай праваслаўнай царквы.
Малітвенае шэсце пачнецца пасля боскай літургіі са Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра і завершыцца ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы ў дзень Мінскай іконы Божай Маці. За дзевяць дзён пілігрымы пройдуць 250 км. Іх маршрут традыцыйна будзе пралягаць праз чатыры епархіі і 21 храм.
Паўдзельнічаць у шэсці могуць усе ахвочыя. Далучыцца да хроснага ходу можна на любым адрэзку шляху.
Арганізатарам шэсця выступае Сінадальны аддзел БПЦ па развіцці пілігрымкі і прынясенні святыняў.