Top.Mail.Ru
186

Шторм «Гарэці» пакінуў без святла 380 тыс. хатніх гаспадарак у Францыі

З-за шторму «Гарэці», які абрынуўся на Францыю, каля 380 тыс. хатніх гаспадарак у краіне засталіся без электрычнасці. Пра гэта паведаміла БелТА.


Моцныя вятры пранесліся па паўночнай і заходняй частцы краіны ў ноч на 9 студзеня. У шэрагу дэпартаментаў напярэдадні быў аб'яўлены найвышэйшы, чырвоны, узровень пагоднай небяспекі з-за моцных ападкаў і парывістага ветру. Найбольш сур’ёзны ўрон нанесены ў рэгіёнах Нармандыя, Брэтань, Пікардыя, а таксама ў сталічным рэгіёне Іль-дэ-Франс.

Найбольш моцныя парывы ветру зарэгістраваныя ў дэпартаментах Манш (да 59 м/с), Кальвадос (да 40 м/с) і Орн (да 36 м/с). У сталіцы краіны хуткасць ветру дасягала 29 м/с. 

У шэрагу дэпартаментаў былі зафіксаваныя дзясяткі выпадкаў падзенняў дрэў, у тым ліку на дарогі, аўтамабілі і жылыя дамы. Паведамляецца аб парушэнні руху на чыгуначных маршрутах. З-за паваленых дрэў шэраг дарог таксама застаюцца недаступнымі для праезду. МУС Францыі праінфармавала аб 6 пацярпелых за мінулую ноч. 

Да цяперашняга моманту ў некалькіх дэпартаментах захоўваецца аранжавы ўзровень пагоднай небяспекі. На ліквідацыю наступстваў непагадзі, як чакаецца, спатрэбіцца некалькі дзён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю