Top.Mail.Ru

Штраф за фота ў рапсе: у якіх выпадках пагражае пакаранне і як не парушыць закон

Прырода дорыць нам шыкоўныя лакацыі і дэкарацыі для фота і відэа. Шкада толькі, што, гледзячы ў аб’ектыў, людзі зусім не глядзяць пад ногі, піша mgazeta.by.

Кожны сезон цвіцення рапсу ў яркіх, жоўтых палях можна назіраць натоўпы тых, хто фатаграфуецца. Несумненна, прыгажосць прыроды проста рукі свярбяць захаваць, а фоткі ж якія атрымліваюцца — эфектныя і яскравыя. Але ж мы з вамі не пчолкі, якія прыносяць карысць квітнеючым культурам, а ў пагоні за ўдалым кадрам можам і нашкодзіць раслінам.

Закон не забараняе рабіць такія фатаграфіі. Але не трэба абрываць, ламаць, таптаць расліны, якія з’яўляюцца харчовай культурай сельскагаспадарчага прызначэння.

Забароны на такія фотасесіі сапраўды няма, а вось адказнасць наступіць можа.

Пашкоджанне парасткаў рапсу можна расцаніць як наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці, якое пацягнула прычыненне шкоды ў нязначным памеры. Санкцыя артыкула 11.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжвае штраф у памеры да 30 базавых велічынь (1350 рублёў).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю