— Калі вы хочаце рэалізаваць любую сельскагаспадарчую прадукцыю з прысядзібнага ўчастка, гэта можна рабіць толькі ва ўстаноўленых месцах, — адзначае Вадзім Батвінка.
Некаторыя жыхары горада і раёна выстаўляюць садавіну, агародніну, малочныя і іншыя прадукты прама каля крамаў або на тратуарах. Але гэта незаконна. Парушальнікі рызыкуюць атрымаць штраф да 50 базавых велічынь, што на сёння складае 2250 беларускіх рублёў.
У Пінску створаны спецыяльныя рабочыя групы, якія рэгулярна праводзяць рэйды па праблемных пунктах і спыняюць несанкцыянаваны гандаль.
Несанкцыянаваны вулічны гандаль — гэта не толькі парушэнне закона, але і рызыка для здароўя.
Прадукцыя прадаецца без дакументаў, без маркіроўкі, без выканання тэмпературнага рэжыму і ўмоў захоўвання.
У гарадах Беларусі ёсць абсталяваныя гандлёвыя пляцоўкі, дзе жыхары могуць прадаваць сваю гародніну, садавіну і нарыхтоўкі.
Тавары індывідуальных прадпрымальнікаў на рынках праходзяць абавязковую лабараторную праверку, што забяспечвае іх якасць і бяспеку.
Фота mlyn.by.