Top.Mail.Ru
209

Штучны інтэлект навучыўся аднаўляць тэксты на латыні

Група амерыканскіх і брытанскіх даследчыкаў распрацавала праграму на аснове штучнага інтэлекту, якая здольная расшыфроўваць і аднаўляць старажытныя надпісы на латыні, паведамляе БелТА.



Нейрасетка атрымала назву «Эней» у гонар героя Траянскай вайны і міфічнага продка заснавальнікаў Рыма.

Жыхары Старажытнага Рыма пакінулі мноства пісьмовых сведчанняў і дакументаў. Кожны год археолагі знаходзяць каля 1,5 тыс. новых узораў. Гэта палітычныя ўказы, надпісы на сценах, дзелавыя запісы і прыватная перапіска, эпітафіі на магілах і шмат іншага. Многія з іх захаваліся толькі часткова.

Новую праграму штучнага інтэлекту навучылі на базе даных, якая змяшчае амаль 200 тыс. вядомых надпісаў і 16 млн сімвалаў. У выніку «Эней» навучыўся не проста падбіраць падобныя словы замест страчаных, ідэнтыфікаваць і звязваць надпісы на падставе глыбейшых гістарычных сувязяў. Ён вызначае, у якой з 62 рымскіх правінцый мог быць напісаны тэкст, і ўказвае час яго стварэння з хібнасцю да 13 гадоў.

Дадзеную нейрасетку пратэставалі на пашкоджаным тэксце завяшчання імператара Актавіяна Аўгуста, высечаным на сценах храма Аўгуста і Ромы ў сучаснай турэцкай Анкары. Паралельна гурт з 23 гісторыкаў, якіх папрасілі ацаніць працу «Энея», таксама праводзіў аналагічную рэканструкцыю тэксту. На іх думку, нейрасетка справілася з пастаўленай задачай, правільна аднавіўшы надпісы на 90%. Таксама «Эней» змог з дакладнасцю да дзесяцігоддзя вызначыць час напісання гэтага тэксту.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю