Штучны інтэлект плануецца ўкараніць у работу на выратавальнай станцыі АСВОД «Цнянская». Пра гэта расказаў на прэс-канферэнцыі старшыня Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах (АСВОД) Андрэй Чарняўскі, паведаміла БелТА.

Ён адзначыў, што пачалася работа з Паркам высокіх тэхналогій і ўжо плануецца ўкараніць штучны інтэлект на сталічнай выратавальнай станцыі АСВОД.
«Спрабуем пакуль на выратавальнай станцыі «Цнянская» устанавіць праграмнае забеспячэнне, каб потым распрацаваць праграму. Плануем зрабіць такое забеспячэнне, што, як толькі той, хто купаецца, будзе падаваць сігналы бедства, яны будуць перадавацца на выратавальную станцыю. Гэта значыць, пакуль тры месяцы будзем напрацоўваць практыку разам з Паркам высокіх тэхналогій», — падзяліўся планамі ён.
Паводле слоў Андрэя Чарняўскага, аналагаў у свеце няма. «Чаму выбраная менавіта выратавальная станцыя «Цнянская»? Тут на пляжы збіраюцца каля 8–10 тыс. адпачывальнікаў адначасова. Таму сачыць за ўсімі, хто знаходзіцца ў вадзе, складана. А штучны інтэлект і праграмнае аснашчэнне нам дапамогуць. І ратавальнікі будуць яшчэ хутчэй рэагаваць, каб выратаваць чалавека», — падкрэсліў ён.