Top.Mail.Ru

Штучны інтэлект ужо выкарыстоўваецца пры праектаванні тэхнікі МАЗ

Тэхналогіі штучнага інтэлекту ўжо прымяняюцца пры праектаванні тэхнікі МАЗ. Пра гэта на міжнароднай навуковай канферэнцыі «Інфармацыйныя тэхналогіі і сістэмы» ў БДУІР расказаў дырэктар навукова-тэхнічнага цэнтра ААТ «МАЗ» Андрэй Саўчыц, перадае БелТА. 


Сярод супрацоўнікаў цэнтра вялікая колькасць выпускнікоў тэхнічных ВНУ. Дзякуючы іх намаганням распрацоўваецца канструктарская дакументацыя і ствараюцца новыя сістэмы. Адзін з кірункаў, зададзеных моладдзю, які сёлета паказаў добры вынік, — выкарыстанне нейрасетак як для збору і апрацоўкі інфармацыі, так і для паскарэння праектавання транспарту. 

«Моладзь вырашыла прадэманстраваць свае здольнасці і заняцца гэтым кірункам. Плануем далей развіваць яго, стварыць асобны, не звязаны з інтэрнэтам кластар вылічальных магутнасцяў. Незалежны ад сеткі ўнутраны контур штучнага інтэлекту дапаможа выключыць уцечку звестак, што з’яўляецца асноўнай рызыкай», — падзяліўся Андрэй Саўчыц. 


Дырэктар цэнтра падсумаваў, што ў наступным годзе выкарыстанне штучнага інтэлекту будуць пашыраць да паўнадзейнай сістэмы.

На XVI Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Інфармацыйныя тэхналогіі і сістэмы» навукоўцы з Беларусі, Расіі, Кітая і іншых краін прадставілі свае распрацоўкі ў галіне інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій, сістэм кіравання і апрацоўкі інфармацыі, тэхналогій лічбавай эканомікі і іншых кірункаў. У праграмны камітэт канферэнцыі паступіла больш за 190 дакладаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю