Top.Mail.Ru
305

Штучны інтэлект змяняе сельскую гаспадарку Кітая

Магутны драйвер развіцця.

Штучны інтэлект становіцца магутным драйверам развіцця сельскай гаспадаркі ў Кітаі, змяняючы аблічча ўсёй галіны, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»

«Паскаральнік» для селекцыі

У правінцыі Цзылінь (Паўночна-Усходні Кітай) прафесар Кітайскага сельскагаспадарчага ўніверсітэта Чэнь Цзянь са сваёй камандай распрацаваў інтэлектуальнага робата для селекцыі з айчыннай мадэллю ШІ. Гэты робат аўтаматычна выяўляе расліны з патэнцыйна каштоўнымі генетычнымі характарыстыкамі, такімі як высокая ўраджайнасць ці ўстойлівасць да хвароб.

Прафесар адзначыў, што адзін робат можа абследаваць 2,5 му(каля 0,17 га) сельгасугоддзяў за гадзіну, таму іх прымяненне значна скарачае колькасць раслін, якія паступаюць на лабараторныя выпрабаванні, і істотна паскарае працэс селекцыі.

Новы «сельскагаспадарчы інструмент»

Штучны інтэлект становіцца новым «сельскагаспадарчым інструментам» для вырошчвання памідораў, лічы, чарніц, а таксама для развядзення свіней і кароў у розных рэгіёнах Кітая. «ШІ прынёс рэальнае вызваленне ад ручной працы і павелічэнне ўраджайнасці», — сказаў Ся Хун’юй, кіраўнік цалкам аўтаматызаванай фермы ў правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай). Паводле яго слоў, сельгастэхніка, якая аснашчана сістэмай навігацыі «Бэйдоў» з 5G-пазіцыянаваннем і алгарытмамі ШІ, здольная самастойна планаваць маршруты і пазбягаць перашкод, а таксама аператыўна і ў поўным аб’ёме выяўляць праблемы са шкоднікамі і станам раслін.

Большасць сельскагаспадарчых дронаў зараз абсталяваны ШІ-функцыямі для распылення пестыцыдаў, занясення ўгнаенняў, пасеву і выканання іншых задач. Па даных міністра сельскай гаспадаркі Хань Цзюня, сёння ў Кітаі налічваецца больш за 200 тысяч сяльгасдронаў, якія апрацоўваюць звыш 400 млн. му (26,6 млн. га) зямлі.

Распаўсюджванне ШІ-мадэляў з функцыямі распазнання малюнкаў і галасоў зніжае інфармацыйныя бар’еры для сельскіх жыхароў. Міністэрства сельскай гаспадаркі КНР нават запусціла праграму бясплатнага навучання выкарыстанню ШІ-інструментаў.

Лічбавізацыя ўсяго ланцужку

Штучны інтэлект пераўтворыць не толькі вытворчасць, але і ўвесь ланцужок паставак сельгаспрадукцыі, уключаючы перапрацоўку, складаванне, лагістыку і лічбавы маркетынг.

У павеце Ліншань Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна (Паўднёвы Кітай), які славіцца вытворчасцю лічы, ШІ дапамагае сартаваць плады па якасці, аптымізаваць лагістыку і кіраваць перапрацоўкай прадукцыі.

У сферы маркетынгу штучны інтэлект дазваляе дакладна таргетаваць рэкламу, ствараць прывабныя выявы для постэраў, а таксама прадастаўляць кліентам інфармацыю аб лагістыцы і генераваць сцэнарыі для прамых трансляцый. Усё гэта ў той ці іншай ступені змяншае выдаткі на маркетынг прадукцыі і павялічвае эфектыўнасць працы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю