Top.Mail.Ru

Штурхальнік ядра Тамашэвіч стаў лепшым на Кубку Расіі па лёгкай атлетыцы

Беларус Алег Тамашэвіч атрымаў перамогу на Кубку Расіі па лёгкай атлетыцы 2025 года, які праходзіць у падмаскоўным Жукоўскім, паведамляе БелТА.


Удзел у спаборніцтвах па штурханні ядра разам з лідарам беларускай каманды прынялі 13 расійскіх спартсменаў. За шэсць выхадаў у сектар Тамашэвіч здзейсніў чатыры заліковыя спробы, кожным з залічаных кідкоў адправіўшы снарад за 20-метровую адзнаку. Першае месца Алегу прынёс вынік у 20 метраў і 91 сантыметр. Сямёна Барадаева са Стаўрапольскага краю, які стаў другім, беларус апярэдзіў амаль на два метры.

Раней у гэтым сезоне Алег Тамашэвіч перамагаў на міжнародным турніры «Руская зіма», Чэмпіянаце Расіі ў памяшканні, фінальным этапе серыі «Снежная каралева», усерасійскіх спаборніцтвах па штурханні ядра ў Маскве і Сочы, Рэспубліканскай універсіядзе і камандным чэмпіянаце Расіі, а таксама быў прызёрам мемарыяла братоў Знаменскіх.

Выступіць на Кубку Расіі сёння павінен быў і наш Мацвей Волкаў, але турнір у скачках з шастом з-за дажджу быў перанесены на 21 чэрвеня. Таксама заўтра за прызы ў кіданні молата пазмагаецца беларуска Анастасія Маслава. У нядзелю ў сектары і на дарожкі ў Жукоўскім выйдуць нашы Алёна Дубіцкая (штурханне ядра), Яўген Багуцкі (кіданне дыска), Арцём Калачоў (800 метраў), Дзмітрый Іваненка, Аляксандр Шусцік і Таццяна Шабанава (усе — 3000 метраў з перашкодамі).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю